Паважаныя заяўнікі!
З 2 студзеня 2023 года ў сувязі з уступленнем у сілу Закона Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2022 № 176-З «аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» змяняецца парадак падачы электронных зваротаў.
Электронныя звароты будуць падавацца праз адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб https://обращения.бел. Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў для заяўнікаў ажыццяўляецца бясплатна.
Электронныя звароты разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні) у выпадках, калі:
- заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ альбо адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты;
- у электронным звароце паказаны адрас электроннай пошты, па якім па тэхнічных прычынах не ўдалося даставіць адказ (апавяшчэнне).